Раённы штаб па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў прайшоў у Глыбокім
Пад кіраўніцтвам старшыні Глыбоцкага райвыканкама Аляксандра Шубскага прайшло чарговае пасяджэнне раённага штаба па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца, намеснік старшыні райвыканкама і начальнікі аддзелаў, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў раёна.
Аляксандр Шубскі, выступаючы на пасяджэнні, нагадаў, што 2025 год аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка Годам добраўпарадкавання.
Асаблівую ўвагу кіраўнік раёна надаў пытанням добраўпарадкавання адміністрацыйных будынкаў, дваровых тэрыторый, прыдарожных палос, месцаў адпачынку, а таксама падтрыманню чысціні і парадку на асабістых домаўладаннях.
– Год добраўпарадкавання закліканы зрабіць Глыбоччыну яшчэ больш камфортнай і прывабнай для жыцця, працы і адпачынку, – рэзюмаваў Аляксандр Шубскі.