Размова пра важнае
31 мая 2022
У межах акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» у актавай зале сярэдняй школы №1 адбылася сустрэча з намеснікамі кіраўнікоў устаноў адукацыі Глыбоцкага раёна, у якой прынялі ўдзел работнікі міліцыі, следчага камітэта, МНС і аддзела па адукацыі.

Інспектар МНС Аляксей Паляк у пачатку свайго выступлення азнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай у раёне, асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажараў і гібелі на іх людзей. Асобна абазначыў пытанні папярэджання дзіцячага траўматызму і гібелі дзяцей у выніку пажараў і НС, дзіцячай сваволі з агнём.
Таксама былі агучаны пытанні аб рабоце прышкольных летніх лагераў і аб дзеяннях персаналу ў выпадку ўзнікнення пажару. Асобна спыніліся на правілах прымянення першасных сродкаў пажаратушэння і неабходнасці ўстаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Паважаныя грамадзяне! Лета - гэта пажаранебяспечны перыяд, і для пажару ў лясным масіве часам дастаткова найменшай дробязі ў выглядзе маленькай іскры. МНС папярэджвае: выконвайце правілы пажарнай бяспекі пры адпачынку на прыродзе.