Глыбоцкі раён адзін з найбольш індустрыяльна развітых раёнаў Віцебскай вобласці. Ён утвораны 15 студзеня 1940 года, размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Беларусі.
Агульная плошча раёна – каля 176 тысяч гектар. 54 % плошчы раёна займаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі, ворныя землі – каля 30 %. Землі дзяржаўнага ляснога фонду складаюць 26%, балоты – 6%, на тэрыторыі раёна працякае 27 рэк і ручаёў, знаходзіцца 106 азёр. Па дадзеных спецыялістаў «Белкасмасэрагеадэзія», у Глыбоцкім раёне каля возера Шо, знаходзіцца геаграфічны цэнтр Еўропы.
Адміністрацыйна раён падзелены на 13 сельсаветаў.