Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Рух па правілах!»

Рэспубліканская прафілактычная акцыя

15 сакавіка 2024

Пад такім дэвізам на тэрыторыі г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна з 19 сакавіка па 26 сакавіка 2024 года пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя «Рух па правілах!»

Пад такім дэвізам на тэрыторыі г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна з 19 сакавіка па 26 сакавіка 2024 года пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя «Рух па правілах!», накіраваная на папярэджанне дарожна – транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў і асоб, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці. 

18 красавіка 2022 года Прэзідэнтам падпісаны Указ №145 «Аб удасканаленні арганізацыі дарожнага руху». Дакумент прыняты з мэтай павышэння культуры ўдзельнікаў дарожнага руху, зніжэння колькасці ДТЗ і стымулявання выкарыстання электратранспарту. Прынятыя змены ўступілі ў сілу 27 кастрычніка 2022 года. У ПДР з'явіўся новы тэрмін – «Сродак персанальнай мабільнасці» (СПМ) – прылада або прыстасаванне, якія не з'яўляюцца транспартным сродкам, што прыводзіцца ў рух рухавіком і прызначаны для індывідуальнага або сумесным (павінны мець спецыяльныя сядзенні) выкарыстання. Гэта – электрасамакат, гіраскутар, сегвей, манакола і іншае. Магутнасць рухавіка не мае значэння: калі ён ёсць, то сродак лічыцца СПМ. Неабходныя ўмовы – спраўнасць тормазаў і руля (пры яго наяўнасці). Пры руху ў цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі пешаход павінен абазначыць сябе святлоадбівальным элементам (элементамі), а на СПМ павінна быць устаноўлена і ўключана фара (ліхтар). Пры руху на такой прыладзе пешаходу рэкамендуецца выкарыстоўваць ахоўны шлем. Карыстальнікі СПМ могуць рухацца па веладарожках, а пры іх адсутнасці – па тратуарах, пешаходных дарожках і абочынах, не ствараючы перашкод для руху іншых пешаходаў. Хуткасць СПМ не павінна перавышаць 25 км/ч. Карыстальнікі СПМ з'яўляюцца пешаходамі. Пры перасячэнні праезнай часткі па наземным пешаходным пераходзе, на скрыжаванні па лініі тратуароў або абочын варта ехаць з хуткасцю пешахода, які ідзе крокам, не ствараючы ім перашкод для руху. Таксама трэба пераканацца, што выхад/выезд на праезную частку бяспечны. На сродках персанальнай мабільнасці забаронена: перамяшчацца са хуткасцю больш за 25 км/ч, знаходзіцца ў стане ап'янення; перавозіць пасажыраў па-за спецыяльна абсталяваных месцаў для сядзення, прадугледжаных канструкцыяй; не трымацца за руль (пры яго наяўнасці); перамяшчацца да 14 гадоў (акрамя пешаходных і жылых зон).

Старшы інспектар ДПС аддзела ДАІ МОБ Глыбоцкага РАУС Сівіцкі Е.А.