Рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам» пройдзе на Віцебшчыне з 7 па 15 сакавіка
11 сакавіка 2026
З пачатку 2026 года ў Віцебскай вобласці назіраецца рост пажараў і загінулых на іх грамадзян. Па стане на 2 сакавіка зафіксавана 216 пажараў, на якіх загінула 33 чалавекі.
З пачатку 2026 года ў Віцебскай вобласці назіраецца рост пажараў і загінулых на іх грамадзян. Па стане на 2 сакавіка зафіксавана 216 пажараў, на якіх загінула 33 чалавекі.Асноўнымі прычынамі пажараў застаюцца:
– парушэнне правілаў эксплуатацыі (уладкавання) печаў – 76 пажараў або 35,2%;
– парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання – 63 пажары (29,2%);
– 48 пажараў (22,2%) складае неасцярожнае абыходжанне з агнём, у тым ліку пры курэнні.
Акцыя пройдзе з мэтай павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, зніжэння рызык гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў па прычыне невыканання асноў бяспекі жыццядзейнасці, асветы грамадзян у гэтым напрамку і інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, а таксама папярэджання правапарушэнняў, здзяйсняемых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.
Акрамя МНС у прафілактычных мерапрыемствах возьмуць удзел органы па працы занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, органы ўнутраных спраў, адукацыі, аховы здароўя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, газа- і энергазабяспечваючыя арганізацыі, а таксама прадстаўнікі добраахвотнага пажарнага таварыства.
Акцэнт акцыі будзе накіраваны на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-тлумачальнай працы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.
У перыяд правядзення акцыі кожны жадаючы можа звярнуцца ў раённы (гарадскі) аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану свайго жылля.
Кантактную інфармацыю рэгіянальных падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Віцебскай вобласці можна знайсці, перайшоўшы па спасылцы
https://vitebsk.mchs.gov.by/rayonnye-otdely-mchs/