Бацькоўскія сходы напярэдадні канікул
6 чэрвеня 2022
Напярэдадні летніх канікул работнікі Глыбоцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі агульнашкольныя бацькоўскія сходы.
Напярэдадні летніх канікул работнікі Глыбоцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі агульнашкольныя бацькоўскія сходы.
Ратавальнікі расказалі бацькам пра небяспекі, з якімі часцей за ўсё сутыкаюцца школьнікі ў перыяд канікул. Асаблівую ўвагу ўдзелілі тэме пакідання дзяцей дома і на вуліцы без нагляду. Нагадалі татам і мамам аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі, іх асабістай адказнасці, а таксама неабходнасці правядзення гутарак з дзецьмі аб бяспечных паводзінах паблізу вадаёмаў, будоўляў і закінутых будынкаў, чыгуначных шляхоў і аўтамабільных дарог.
Работнікі МНС нагадалі дарослым пра неабходнасць устаноўкі АПІ ў домаўладаннях, мабільны дадатак «Дапамога побач», пра яркі і карысны часопіс «Юны ратавальнік».
У завяршэнне выступленняў бацькам былі прадэманстраваны відэафільмы на тэму бяспечных паводзін падчас канікул, уручаны буклеты і памяткі супрацьпажарнай накіраванасці.
Паважаныя бацькі! Навучыце сваіх дзяцей правілам бяспекі і ўменням дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, выклікаць ратавальнікаў і дапамагаць людзям, якія трапілі ў бяду. Памятайце, зрабіць дзяцінства сваіх малышоў бяспечным – Ваша клопат.