Кіраўніцтва Глыбоцкага раёна павіншавала глыбачан – хрысціян каталіцкай веры – са светлым святам Нараджэння Хрыстова
Набажэнства ў гонар свята прайшло ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. У ім узялі ўдзел старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Пётр Белусь, яго намеснік Таццяна Тарасевіч, а таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца.
Кіраўнік раёна ўручыў кветкі настаяцелю касцёла ксяндзу Мікалаю Ціхановічу і пажадаў парафіянам міру, гармоніі, дабрабыту і душэўнага спакою ў кожным доме.
– Нараджэнне Хрыстова – гэта свята, якое напаўняе сэрцы святлом веры, надзеі і любові, – адзначыў Пётр Белусь. – Яно вяртае нас да духоўных каранёў, да хрысціянскіх ідэалаў і вечных каштоўнасцей: міласэрнасці, прабачэння, клопату пра бліжняга.
Няхай у жыцці кожнага з вас адбываюцца добрыя цуды, няхай дні напаўняюць радасныя падзеі, шчырыя ўсмешкі і цяпло чалавечых сэрцаў.
Жадаю вам моцнага здароўя, любові, дабрабыту і працвітання вам і вашым блізкім!