Кіраўніцтва раёна наведала святочнае богаслужэнне ў саборы Раства Прасвятой Багародзіцы
Раство Хрыстова – найвялікшае хрысціянскае свята. Яно дорыць радасць і надзею, далучае да духоўных вытокаў, нацыянальных і культурных традыцый, аб’ядноўвае ўсіх нас вакол сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей. Гэта вялікае свята, якое сімвалізуе ўрачыстасць веры, дабра, любові і міласэрнасці.
Рана ранкай дня, які пачынае Ражство, перад пачаткам святочнага набажэнства ў саборы Раства Прасвятой Багародзіцы старшыня райвыканкама Пётр Белусь і старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца павіншавалі са святам Раства Хрыстовага протаіерэя Міхаіла Ізаітку, благачыннага Глыбоцкага акругі, а ў яго асобе ўсіх праваслаўных вернікаў нашага краю.
А затым кіраўнікі нашага раёна разам з шматлікімі прыхаджанамі ля ўваходу ў храм з кветкамі, хлебам-соллю сустракалі епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація.
– Шматпаважаны ўладыка Ігнацій, у гэтыя святыя светлыя дні ад сябе асабіста, ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў віншую з Раством Хрыстовым. Жадаю асаблівай мілаты, якой напаўняюцца нашы сэрцы, дабра і міру.
Затым кіруючы архірэй узначаліў урачыстую Боскую літургію. Пачуццём радасці напаўняліся сэрцы вернікаў, якія ўзносілі малітвы да Госпада Бога нашага Ісуса Хрыста.
У завяршэнні богаслужэння епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій шчыра павіншаваў усіх з Ражджаством Хрыстовым і даў архіпастырскае благаславенне.
З вялікім святам Ражджаства Хрыстовага Яго Праасвяшчэнства ўладыку Ігнація, прадстаўнікоў духавенства Глыбоцкай і суседніх акруг, усіх праваслаўных хрысціян Глыбоччыны горача і шчыра павіншаваў старшыня Глыбоцкага райвыканкама Пётр Белусь:
– Ражджаство Хрыстова – вялікае свята, у гэтыя святочныя дні з асаблівым трапятаннем успамінаем нашы традыцыі і ўсім сэрцам адчуваем сапраўдныя хрысціянскія каштоўнасці і свята беражом іх, – адзначыў Пётр Казіміравіч. – У гэтыя святыя дні, калі мы раскрываем свае душы для дабрадзейнасці, жадаю ўсім, каб святло Віфлеемскай зоркі штодня асвятляла ваш жыццёвы шлях, каб з трапяткім святочным пачуццём мы і далей жылі з верай і надзеяй у сэрцы.