Руководство района поздравило жителей Глубокского района с 85-летием образования района

Кіраўніцтва раёна павіншавала жыхароў Глыбоцкага раёна з 85-годдзем утварэння раёна

15 студзеня 2025

Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з 85-годдзем утварэння Глыбоцкага раёна.

Гэты юбілейны свята – яшчэ адна нагода ўспомніць пра найбагацейшую гісторыю раёна, яго культурную спадчыну, землякоў, якія ўнеслі нямала яркіх старонак у летапіс рэгіёна, і пра тых, хто сваёй штодзённай працай уносіць пасільны ўклад у яго будучыню.

Глыбоччыне ёсць чым ганарыцца: яркае і гераічнае мінулае, моцныя традыцыі, працоўная і воінская слава, якія сталі асновай для непахіснай упэўненасці ў заўтрашнім дні.

З кожным годам родны край становіцца прыгажэйшым і ўтульнейшым. Наш рэгіён з упэўненасцю глядзіць у будучыню. Няхай і надалей дасягненні жыхароў Глыбоцкага раёна будуць яркім прыкладам плённай працы на карысць любай Айчыны.

Жадаем усім яркіх здзяйсненняў, якія працягнуць цікавую і яркую гісторыю Глыбоччыны. Моцнага вам здароўя, шчасця і поспеху, бадзёрасці духу, Глыбоцкаму раёну – працвітання. Няхай ён працягне паспяхова развівацца і ўпіша ў сваю гісторыю яшчэ шмат новых яркіх і слаўных старонак!

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў