Кіруючы актыў Глыбоччыны падтрымаў добраахвотную рэспубліканскую грамадскую акцыю «Дай лесу новае жыццё!».
Каманда кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў Глыбоцкага раёна на чале са старшынёй Глыбоцкага райвыканкама Аляксандрам Шубскім і старшынёй Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Верай Целіцай прынялі ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё!».
У гэты дзень удзельнікі акцыі пасадзілі вялікую колькасць саджанцаў елак, соснаў і бяроз.
– Гэта не проста праца дзеля працы. Мы закладваем аснову для будучыні нашага краю, клапоцімся пра прыроду, якую потым перададзім нашым дзецям і ўнукам. Гэта адказнасць кожнага з нас, – адзначыў важнасць удзелу ў экалагічнай акцыі Аляксандр Шубскі.