З 16 па 31 мая праводзяцца работы па пераключэнні абсталявання і сетак сувязі «Белтэлекам».
19 мая 2025
Паважаныя абаненты тэлефоннай сеткі Глыбоцкага раёна!
У сувязі з мадэрнізацыяй тэлефоннай сеткі з 16 па 31 мая 2025 года будуць праводзіцца работы па пераключэнні абсталявання і сетак сувязі.
У сувязі з чым у абанентаў, якія пражываюць у Глыбокім і Глыбоцкім раёне, будуць назірацца кароткачасовыя перапынкі ў рабоце паслуг «Белтэлекам» – тэлефоннай сувязі, тэлебачання, доступу ў сетку інтэрнэт, «Відэакантроль» і іншых.
Адміністрацыя Глыбоцкага занальнага вузла электрасувязі прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Тэлефон для даведак: 8 (02156) 39520.