З 21 па 24 сакавіка на тэрыторыі Глыбоцкага раёна пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя «Сустрэчная паласа», накіраваная на папярэджанне ДТЗ, звязаных з парушэннем правілаў абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху.
21 сакавіка 2025
Выязджаючы на дарогу, кіроўца павінен памятаць, што аўтамабіль - гэта сродак падвышанай небяспекі і толькі ад дзеянняў кіроўцы і няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху залежыць не толькі яго жыццё, але і жыццё іншых удзельнікаў дарожнага руху. Выбар хуткасці руху, якая не адпавядае дарожным умовам, і парушэнне правілаў абгону з'яўляюцца найбольш частымі прычынамі дарожна-транспартных здарэнняў.
Згодна з арт. 18.13 ч.9 КоАП Рэспублікі Беларусь парушэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, правілаў абгону або выезд на паласу сустрэчнага руху ў выпадках, калі гэта забаронена правіламі дарожнага руху, прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да 1 года або без пазбаўлення. Калі гэтыя дзеянні пацягнулі стварэнне аварыйнай абстаноўкі, то парушальніку пагражае штраф ад 5 да 20 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам да 2 гадоў або без пазбаўлення.
У перыяд правядзення прафілактычных мерапрыемстваў супрацоўнікі АДАІ Глыбоцкага РАУС правядуць адпрацоўку патэнцыйна небяспечных участкаў дарог рэспубліканскага і мясцовага значэння з выкарыстаннем нягласнага і змешанага кантролю за дарожным рухам.
Старшы інспектар ДПС АДАІ МОБ Глыбоцкага РАУС капітан міліцыі Сівіцкі Е.А.