З 23 снежня па 14 студзеня 2026 года ў нашым раёне праходзіць добрая і цёплая акцыя «Ад усёй душы»!
Ужо ў першы дзень яе ўдзельнікі здзейснілі значныя і шчырыя справы.
Прадстаўнікі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Азярцоўскага сельвыканкама наведалі 93-гадовую Феафанію Грынь і Вольгу Стоцік.
Феафанія Пятроўна – ветэран працы, інвалід I групы, а Вольга Васільеўна – малады чалавек з інваліднасцю - атрымалі цёплыя віншаванні з надыходзячымі навагоднімі святамі. У мэтах павышэння бяспекі ў іх дамах былі перададзены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, набытыя за кошт сродкаў прафсаюза.
Акрамя таго, вінаватым візіту ўручылі салодкія падарункі, прадуктовыя наборы і навагоднія сувеніры.