З 24 лістапада па 30 лістапада на тэрыторыі Глыбоцкага раёна пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя «НЕДЗЕЛЯ КІБЕРБЯСПЕКІ».
24 лістапада 2025
У мэтах шырокамаштабнага інфармавання насельніцтва аб актуальных метадах і спосабах падману, якія выкарыстоўваюцца кіберзлачынцамі, супрацоўнікі праваахоўных органаў раскажуць пра меры процідзеяння і прафілактыкі кіберзлачынстваў, асветляць існуючы парадак звароту лічбавых знакаў (токенаў), правядуць інфармацыйна-тлумачальную працу па процідзеянні тэлефонным і анлайн махлярствам, папярэджанні ўцягвання грамадзян, у першую чаргу моладзі, у схемы па вывадзе і абнаяўленні грашовых сродкаў, а таксама прафілактыцы кіберзлачынстваў, здзейсненых у дачыненні да непаўналетніх, у тым ліку шляхам атрымання доступу да акаўнтаў мабільных прылад і гульнявых прыкладанняў.