З 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!»
27 мая 2025
У гэтыя дні аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перамяшчацца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР).
Асаблівая ўвага будзе нададзена выкананню хуткаснага рэжыму, а таксама правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі непаўналетніх.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць максімальна ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.
За парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 3 базавых велічынь.
За мінулы перыяд 2025 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 19 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 17 дзяцей атрымалі раненні, а двое загінулі.