С рабочим визитом Глубокский район посетил Андрей Гавриленко

З рабочым візітам Глыбоцкі раён наведаў Андрэй Гаўрыленка

Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Гаўрыленка сустрэўся з працоўным калектывам унітарнага прадпрыемства «За Радзіму» Глыбоцкага раёна.

У актавай зале унітарнага прадпрыемства «За Радзіму» адбылася сустрэча Андрэя Уладзіміравіча з работнікамі прадпрыемства. У ходзе размовы ён даў аператыўную абстаноўку з пажарамі на тэрыторыі Рэспублікі, Віцебскай вобласці і ў Глыбоцкім раёне, а таксама расказаў аб асноўных прычынах узнікнення пажараў і гібелі ад іх людзей.

Падрабязна спыніўся на фактах гібелі людзей па прычыне злоўжывання спіртнымі напоямі і курэнні ў ложку. Закрануў пытанне дзіцячай гібелі на пажарах, заклікаў бацькоў навучаць дзяцей правілам бяспечнай жыццядзейнасці і не пакідаць дзяцей без нагляду.

— Важна разумець, што навучанне не зводзіцца да простага пералічэння правіл. Дзіця павінна разумець, чаму важна выконваць гэтыя правілы, а не проста запамінаць іх. І ў гэтым мы, дарослыя, павінны яму абавязкова дапамагчы, - акцэнтуе ўвагу Андрэй Гаўрыленка.

Падчас сустрэчы палкоўнік МНС яшчэ раз вярнуўся да тэмы ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і расказаў, якую функцыю яны выконваюць, як працуюць, дзе ўсталёўваюцца, і як можна пазбегнуць бяды дзякуючы гэтай прыладзе.

— Устаноўка такіх апавяшчальнікаў у дамах і кватэрах — гэта простая, але эфектыўная мера, якая можа значна знізіць рызыку трагедый. У якасці пацвярджэння галоўны ратавальнік вобласці прывёў у прыклад выпадак выратавання, - расказвае Андрэй Уладзіміравіч.

Андрэй Гаўрыленка нагадаў аб простых дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару і аб першасных сродках тушэння пажару. Таксама ў сваім выступленні ён спыніўся на актуальным пытанні — выпальванне сухой расліннасці. Расказаў, да чаго можа прывесці невыкананне правіл пажарнай бяспекі пры навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі.

Напрыканцы мерапрыемства намеснік начальніка ўпраўлення адказаў на ўсе цікавыя пытанні, а таксама раздаў наглядна-выяўленчую прадукцыю з карыснымі парадамі ад МНС.