З клопатам пра бяспеку малой Радзімы

З клапатлівай апекай пра бяспеку малой Радзімы

9 чэрвеня 2020

Лета – гэта насычаная пара і для вяскоўцаў. Тут асаблівую важнасць набываюць клопат і ўвага да пажылых людзей.

Лета – гэта насычаная пара і для вяскоўцаў. Тут асаблівую важнасць набываюць клопат і ўвага да пажылых людзей.

У чэрвені-ліпені 2020 года ў рамках акцыі «З клапатлівай апекай пра бяспеку малой радзімы» людзі пенсійнага і пажылога ўзросту зоймуцца творчасцю, праўда, у сябе на садовых, агародных, дачных і прысядзібных участках і змогуць прыняць удзел у раённым конкурсе «Ландшафтны дызайн МНС», дэманструючы свае здольнасці ў ролі дызайнера, дэкаратара, архітэктара,фларыста.

З жыхарамі сельскіх населеных пунктаў пройдуць мерапрыемствы «Аўталаўка бяспекі» і «Кірмаш бяспекі». Таксама будзе ажыццяўляцца паштовая рассылка прафілактычнай інфармацыі.

У мерапрыемствах акцыі знойдзецца месца як святу з забавамі, так і вывучэнню важных асноў бяспекі. Прычым зроблена гэта будзе ў максімальна цікавай і даступнай форме.