Сёмы дзіця ў сям'і нарадзіўся напярэдадні Дня Незалежнасці ў глыбчан Людмілы і Барыса
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь глыбчанка Людміла Захарэва нарадзіла дачку Паліну.
Дзяўчынка стала сёмым дзіцем у сям'і, дзе цяпер падрастаюць Анастасія, Ксенія, Сабрына, Вікторыя, Паліна і хлапчукі Мікіта і Ілья.
Тата Барыс Леанідавіч працуе ў ААТ "ДзімІр-транс" кіроўцам, а Людміла, як жартуе яе муж, мамай.
Урачыстую рэгістрацыю нараджэння Паліны правялі супрацоўнікі аддзела ЗАГС Глыбоцкага райвыканкама Святлана Ігнатовіч і Таццяна Лазаранёнак, якая ўручыла бацькам пасведчанне аб нараджэнні дзяўчынкі.
Шматдзетную сям'ю павіншавалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Глыбоччыны: райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, раённых арганізацый Беларускага фонду міру, Беларускага саюза жанчын, "Белай Русі", Беларускага Чырвонага Крыжа, раённага камітэта ГА "БРСМ".