СКМ «Падлетак» стартавала на тэрыторыі Глыбоцкага раёна
19 жніўня 2025
З 19 па 29 жніўня на тэрыторыі Глыбоцкага раёна рэалізуецца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Падлетак».
Асноўная мэта — прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, прафілактычнае ўздзеянне на непаўналетніх, схільных да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, а таксама кантроль за падлеткамі, у дачыненні да якіх супрацоўнікі ІУС аддзела ўнутраных спраў райвыканкама праводзяць індывідуальную прафілактычную працу.