Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Глыбоцкае праектна-вытворчае архітэктурна-планіровачнае бюро

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства

«Глыбоцкае праектна-вытворчае

архітэктурна-планіровачнае бюро» 

ФИОДолжность / Статус
Адрас 211793, Віцебская вобласць, г. Глыбокае, вул. Леніна, 18
Тэлефоны тэл./факс 8 (02156) 5 21 70, 2 50 15, +375 (29) 890 82 91(Viber)
Рэжым працы з 8.00 да 17.00 абедзенны перапынак – з 13.00 да 14.00 субота, нядзеля – выхадны
Электронны адрас glubokoeproekt@byuro.vitebsk.by
Афіцыйны сайт www.glubokoeproekt.by
Дырэктар Свячнiкава Кацярына Паўлаўна

Прадметам дзейнасці Прадпрыемства з'яўляецца выраб праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва, рэканструкцыю будынкаў і збудаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

КУП «Глыбоцкае праектна-вытворчае архітэктурна-планіровачнае бюро»

ВЫКОНВАЕ НАСТУПНЫЯ ВІДЫ ПРАЦОЎ:

распрацоўка архітэктурных і будаўнічых праектаў на ўзвядзенне і рэканструкцыю будынкаў, індывідуальных жылых дамоў, збудаванняў і ізаляваных памяшканняў;

распрацоўка праектаў вонкавых і ўнутраных інжынерных сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення;

распрацоўка планавальных схем і генеральных планаў;

каштарысная дакументацыя на ўзвядзенне, рэканструкцыю, капітальны і бягучы рамонт будынкаў і збудаванняў;

падрыхтоўка дазвольнай дакументацыі на распрацоўку праектнай дакументацыі, узвядзенне, рэканструкцыю, знос аб'екта будаўніцтва, рамонтна-рэстаўрацыйныя работы, устаноўку зарадных станцый для электрамабіляў;

распрацоўка праекта прывязкі сродкаў вонкавай рэкламы;

распрацоўка горадабудаўнічага пашпарта зямельнага ўчастка;

выдача заключэнняў аб пацвярджэнні абставін, якія перашкаджаюць эксплуатацыі будынкаў;

кансультаванне па пытаннях ажыццяўляльнага праектавання.