Прафарыентацыя

Ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый», «Пажарная і прамысловая бяспека»:

вочная форма - тэрміны навучання – 4 гады;

завочная форма - тэрміны навучання – 5 гадоў.

Навучанне ажыццяўляецца як на бюджэтнай, так і на платнай аснове.

Тэрмін правядзення ўступных выпрабаванняў ліпень месяц. Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання прадстаўляюцца па фізіцы, матэматыцы, рускай або беларускай мове. Прафесійны адбор па фізічнай падрыхтаванасці праводзіцца па нарматывах: бег 100 метраў; бег 1000 метраў; падцягванне на перакладзіне.

Навучанне ажыццяўляецца як на бюджэтнай, так і на платнай аснове.

Тэрмін правядзення ўступных выпрабаванняў ліпень месяц. Сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання прадстаўляюцца па фізіцы, матэматыцы, рускай або беларускай мове. Прафесійны адбор па фізічнай падрыхтаванасці праводзіцца па нарматывах: бег 100 метраў; бег 1000 метраў; падцягванне на перакладзіне.

Афармленне дакументаў для паступлення ажыццяўляе Глыбоцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях (пачатак прыёму дакументаў студзень - люты месяц).

Для навучэнцаў ва ўніверсітэце:

якасць прадастаўляемых адукацыйных паслуг пацверджана айчыннымі і замежнымі сертыфікатамі адпаведнасці;

матэрыяльнае і тэхнічнае аснашчэнне ўніверсітэта з'яўляецца адным з лепшых у рэспубліцы;

поўнае дзяржаўнае забеспячэнне (пражыванне, харчаванне, абмундзіраванне, грашовае забеспячэнне);

магчымасць навучання практычнаму ваджэнню (бясплатна) з наступным прадстаўленнем у ДАІ для атрымання катэгорыі «В»;

атрымліваемая спецыяльнасць папулярная і запатрабаваная на рынку працы;

сацыяльны пакет;

гарантаванае працаўладкаванне і забеспячэнне першага працоўнага месца;

дзяржаўнае страхаванне;

медыцынскае абслугоўванне;

праезд да месца правядзення канікулярнага адпачынку 2 разы на год бясплатна па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Для работнікаў МНС (выпускнікоў універсітэта):

выпускнікам прысвойваецца першае спецыяльнае званне «лейтэнант унутранай службы»;

прызначэнне пенсіі ажыццяўляецца пасля 20 гадоў службы;

сацыяльны пакет:

дзяржаўнае страхаванне;

медыцынскае абслугоўванне;

1 раз у год бясплатны праезд па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да месца правядзення адпачынку і назад.

У Ліцэй прымаюцца асобы, якія завяршылі навучанне ў VI класе на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Асобы, якія паступаюць у Ліцэй, здаюць уступныя выпрабаванні ў пісьмовай форме па вучэбных прадметах «Матэматыка», «Руская мова» або «Беларуская мова» (па выбары асобы) у адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі.

Па-за конкурсам пры ўмове атрымання на ўступных выпрабаваннях адзнак не ніжэй за 4 (чатыры) балы ў Ліцэй у парадку пералічэння залічваюцца:

– дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў;

– дзеці асоб, пералічаных у падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 147, 2/1336).

Дзённае аддзяленне на аснове сярэдняй адукацыі на бюджэтнай і камерцыйнай аснове (юнакі і дзяўчаты ад 17 да 25 гадоў). Тэрмін навучання 2 гады 10 месяцаў

У конкурсе маюць права ўдзельнічаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі прафесійны адбор у парадку, устаноўленым заканадаўствам (п.3 у рэд. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.02.2008 №70). Заканадаўства прадугледжвае зварот абітурыентаў у органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях па месцы жыхарства (люты - сакавік) з мэтай фарміравання асабістай справы абітурыента, у якую ўваходзіць:

заключэнне ваенна-урачэбнай камісіі лячэбных устаноў МУС Рэспублікі Беларусь аб прыдатнасці абітурыента для працы ў органах МНС;

ліст прафесійнага адбору;

матэрыялы спецыяльнай праверкі;

здача заліку па фізічнай падрыхтоўцы.

ПРЫЁМ ДАКУМЕНТАЎ ажыццяўляецца з 15 ліпеня па 8 жніўня.

Ад абітурыентаў, якія вытрымалі ўступныя выпрабаванні на ўказаную форму атрымання адукацыі, але не прайшлі па конкурсе на атрыманне адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, на навучанне на ўмовах аплаты – па 14 жніўня

Залічэнне праводзіцца на аснове агульнай сумы балаў па выніках цэнтралізаванага тэсціравання і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі

ІНАРАДНЫМ АБІТУРЫЕНТАМ ПРАДСТАЎЛЯЕЦЦА ОБШЧАЖЫТКА

Для атрымання дадатковай інфармацыі Вы можаце звярнуцца ў Глыбоцкі РАНС па адрасе: г. Глыбокае, вул. Маскоўская, 129А.

А таксама па тэлефонах 80215659803, 80295995932