Установа адукацыі «Глыбоцкі дзяржаўны каледж»
Установа адукацыі
«Глыбоцкі дзяржаўны каледж»
211793, г. Глыбокае, вул. Камсамольская, 33
Прыёмная – тэлефон/факс 8 (02156) 5 01 80
Электронны адрас: glicey@vitebsk.by
Інтэрнэт-сайт установы адукацыі: http://glubgk.edu.by/
Дырэктар – Любоза Васілій Аляксандравіч
тэл. 8 (02156) 5 01 81
Асабісты прыём
Трэцяя серада месяца: з 8.00 да 14.00
Намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце
Атрахімёнак Сяргей Васільевіч
тэл. 8 (02156) 5 01 83
Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Ждановіч Эла Мікалаеўна
тэл. 8 (02156) 5 01 83
Установа адукацыі «Глыбоцкі дзяржаўны каледж» займаецца падрыхтоўкай рабочых кадраў для галін сельскай гаспадаркі, транспарту, грамадскага харчавання, гандлю, прадпрыемстваў і арганізацый па кваліфікацыях: слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання, слесар па рамонце аўтамабіляў, кіроўца аўтамабіля катэгорыі «С», трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, повар, швачка, прадавец.
З верасня 2023 года каледж рыхтуе спецыялістаў па кваліфікацыі «Арганізатар вытворчасці» (узровень ССА). З 2025 – па кваліфікацыі «Тэхнік - механік» (узровень ССА).
Каледжам прадастаўляюцца адукацыйныя паслугі для дарослага насельніцтва: перападрыхтоўка кіроўцаў з катэгорыі “В” на катэгорыі “С”, з “С” - на “СЕ”, трактарыстаў - машыністаў з катэгорыі “С” на катэгорыі “С”, “D”, “F”. Таксама арганізавана работа па павышэнні кваліфікацыі кухараў з 3 на 4 разрад.
Арганізавана прафесійнае навучанне для навучэнцаў 10-11 класаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў агульнаадукацыйных установах адукацыі.
На 01.09.2025 года ў установе адукацыі «Глыбоцкі дзяржаўны каледж» колькасць навучэнцаў склала 342 чалавекі. Адукацыйны працэс забяспечваюць 35 педагагічных работнікаў, 76% маюць першую і вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.
Матэрыяльная база ўключае 27 вучэбных кабінетаў, 2 камп'ютэрных класа, 4 майстэрні, 7 лабараторый, спортзал, стадыён, бібліятэку, актавую залу, трактадром, аўтадром, сталовую, інтэрнат, вучэбную гаспадарку, здраўпункт.
З верасня 2021 года на базе каледжа паспяхова функцыянуе Цэнтр дакладнага земляробства.