Снег з дажджом, на дарогах - галалёдзіца. Якое будзе надвор'е ў Беларусі 28 студзеня
27 студзеня 2026
У Беларусі 28 студзеня ў многіх раёнах захаваецца галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Уночы ў цэнтральных раёнах чакаецца моцны снег. У сувязі з чым у краіне абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Часам чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, дождж). Уночы месцамі, а ў цэнтральных раёнах на большай частцы тэрыторыі пройдзе моцны снег. У многіх раёнах магчымы галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Месцамі магчымы туман. Вецер прагназуецца зменлівых напрамкаў 3-8 м/с.