Збіраешся ў лес – запамятай правілы
5 ліпеня 2021
Штогод з надыходам сезону збору ягад і грыбоў ратавальнікам паступаюць паведамленні пра людзей, якія заблудзіліся ў лясах. Большасць з іх знаходзіцца, аднак, на вялікі жаль, знайсці ўдаецца не ўсіх. Калі вы сабраліся ў лес, узброіцеся не толькі самымі неабходнымі прадметамі, але і простымі правіламі бяспекі.

- паведаміце сваякам пра маршрут і час вяртання;
- апраніце зручную і непрамакальную вопратку, пажадана яркага колеру. Абавязкова – галаўны ўбор, высокую абутак і вопратку, якая цалкам закрывае ногі і рукі;
- вазьміце ваду, лекі, запас ежы, нож, запалкі, тэлефон і компас.
Калі вы заблудзіліся ў лесе, супакойцеся. Прыслухайцеся да навакольных гукаў. Калі пачулі брэх сабак, гук сякеры, шум машын ці цягніка – ідзіце на гук. Ручаі і рэкі, а таксама лініі электраперадач таксама выведуць вас да людзей: ідзіце ўздоўж цячэння, пакуль не натрапіце на сцежку, або ўздоўж ліній электраперадач, якія прывядуць вас да населенага пункта.
Калі самастойна выбрацца не ўдалося, тэлефануйце па нумарах 101 ці 112.
Таксама ратавальнікі нагадваюць, што лясны ці тарфяны пажар, як правіла, – справа рук чалавека. У рэдкіх выпадках такія пажары адбываюцца з-за ўдару маланкі ці самазагарання тарфяніка. Стаўшы сведкам такога здарэння, перш за ўсё дакладна ацаніце абстаноўку і адразу ж паведаміце пра здарэнне ў службу выратавання па тэлефоне 101 ці 112.