Спаборніцтвы па падлёднай рыбалцы
16 сакавіка 2022
На мінулых выхадных ратавальнікі Глыбоцкага раёна, а таксама члены іх сем'яў правялі спаборніцтвы па спартыўнай падлёднай лоўлі рыбы. Дадзенае мерапрыемства ўжо стала традыцыйным і другі год запар праводзіцца напярэдадні вясны на возеры Пліса, якое парадавала аматараў актыўнага адпачынку не толькі ўловам, але і цудоўнымі краявідамі.
На мінулых выхадных ратавальнікі Глыбоцкага раёна, а таксама члены іх сем'яў правялі спаборніцтвы па спартыўнай падлёднай лоўлі рыбы.
Дадзенае мерапрыемства ўжо стала традыцыйным і другі год запар праводзіцца напярэдадні вясны на возеры Пліса, якое парадавала аматараў актыўнага адпачынку не толькі ўловам, але і цудоўнымі краявідaмі.
Прыбыўшы раннім ранкам на вадаём, усе удзельнікі прайшлі інструктаж аб выкананні мер бяспекі, а таксама выслухалі заяўленыя намінацыі і ўмовы правядзення спаборніцтваў. Пасля чаго адправіліся на «рыбныя месцы», дзе і правялі большую частку светлавога дня ў чаканні ўдачы і добрага клёву. Хтосьці лавіў удачу за хвост, вышукваючы рыбу і пастаянна свідруючы новыя лункі, а хтосьці, падкорміўшы адно месца і ўсталяваўшы палатку, цярпліва чакаў, што рыба сама прыплыве і застанецца ля лункі. Забягаючы наперад, варта сказаць, што перамагла тактыка «вычакання».
Пасля наступлення ўстаноўленага часу, усе ўдзельнікі вярнуліся да кропкі першапачатковага збору для вызначэння вынікаў спаборніцтваў. Па выніках узважвання, вымярэння і ўнясення ўсіх дадзеных у пратакол былі падведзены вынікі спаборніцтваў. Узнагародзіў пераможцаў начальнік аддзела Васіль Уладзіміравіч Завадскі, які падзякаваў усім удзельнікам мерапрыемства за тое, што кожны адгукнуўся, знайшоў час і жаданне паўдзельнічаць у спаборніцтвах.
У выніку ўсе ўдзельнікі мерапрыемства без выключэння атрымалі не толькі граматы і падарункі, але і добрыя ўражанні ад цудоўнага надвор'я і маляўнічых пейзажаў, а таксама змаглі пачаставацца выдатнай юшкай, зваранай на вогнішчы.