Состоялась 21-я сессия районного Совета депутатов 29 созыва

Адбылася 21-я сесія раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання

Пад старшынствам старшыні дэпутацкага корпуса раёна Веры Целіца народныя абраннікі разгледзелі шэраг пытанняў, накіраваных на далейшае развіццё і добраўпарадкаванне Глыбоччыны.

Дэпутатамі былі прыняты рашэнні, якія тычацца ўнясення змяненняў у дзеючыя нарматыўныя акты раённага Савета. Асаблівую ўвагу ўдзелілі пытанням фінансавай дысцыпліны: заслухалі і зацвердзілі справаздачу аб выдаткоўванні сродкаў рэзервовага фонду Глыбоцкага райвыканкама.

Па ўсіх разгледжаных пытаннях былі прыняты ўзважаныя і неабходныя рашэнні, якія, несумненна, акажуць станоўчы ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё Глыбоцкага раёна.