Адбылася рабочая паездка Уладзіміра Юргевіча ў Глыбоцкі раён
З мэтай вывучэння сітуацыі па падрыхтоўцы рабочых кадраў для аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны Уладзімір Іосіфавіч Юргевіч, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці, пабываў у Глыбоцкім дзяржаўным каледжы. Падчас сустрэчы з навучэнцамі выпускнога курса, якая адбылася ў актавай зале каледжа, вялася нязмушаная размова аб размеркаванні выпускнікоў і іх працаўладкаванні ў гаспадарках раёна. Памочнік Прэзідэнта цікавіўся ў навучэнцаў планамі на найбліжэйшую будучыню, ці цвёрда яны вырашылі звязаць сваё працоўнае жыццё з сельскагаспадарчай вытворчасцю.
– Дзяржава бачыць шляхі вырашэння праблем, якія ўзнікаюць, і гатова ствараць умовы, каб маладыя спецыялісты заставаліся на вёсцы, – падкрэсліў падчас гутаркі з моладдзю Уладзімір Іосіфавіч. – Важна адзначыць, што паўсюдна ідзе маштабнае абнаўленне тэхнікі (толькі сёлета ў гаспадаркі вобласці паступіць больш за 500 адзінак новай сельскагаспадарчай тэхнікі). Вялікая ўвага надаецца будаўніцтву сучасных жывёлагадоўчых комплексаў, будаўніцтву арэнднага жылля для маладых спецыялістаў, развіццю сацыяльнай інфраструктуры. Адкрываюцца выдатныя перспектывы для працы і адпачынку вяскоўцаў.
Уладзімір Юргевіч азнаёміўся з вучэбна-матэрыяльнай базай установы адукацыі, пабываў у вучэбных кабінетах і майстэрнях, у цэнтры дакладнага земляробства, у інтэрнаце і спартыўнай зале, гутарыў з выкладчыкамі і навучэнцамі. Асаблівую ўвагу Уладзімір Іосіфавіч звяртаў на аснашчэнне вучэбных класаў сучасным абсталяваннем, на практычную падрыхтоўку навучэнцаў, таксама цікавіўся афармленнем выпускнікоў мінулых гадоў на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу.
Было адзначана, што ў Глыбоцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы створаны ўсе неабходныя ўмовы для падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых, запатрабаваных сёння ў аграпрамысловым комплексе краіны.
Памочніка Прэзідэнта – інспектара па Віцебскай вобласці Уладзіміра Юргевіча падчас наведвання каледжа суправаджалі начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома, намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Тарасевіч, дырэктар установы адукацыі Васіль Любаза і яго намеснік па вучэбна-вытворчай рабоце Сяргей Атрахімёнак.