Состоялось заседание Глубокского районного исполнительного комитета

Адбылося пасяджэнне Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта

З дакладамі па тэме выступілі намеснікі старшыні райвыканкама.

Так, Алена Шалонька расказала аб мерах па папярэджанні вытворчага траўматызму, а Таццяна Тарасевіч – аб прафілактыцы п'янства і алкагалізму. Сяргей Кашміло асвятліў пытанні забеспячэння дарожнай, пажарнай і прамысловай бяспекі.

Па выніках пасяджэння прынята адпаведнае рашэнне.

Акрамя таго, на пасяджэнні райвыканкама былі разгледжаны пратаколы даручэнняў старшыні Глыбоцкага райвыканкама на прадмет іх выканання.

У прыватнасці, у фокусе ўвагі – праца сельгаспрадпрыемстваў раёна. Гэта дазволіла ацаніць ступень выканання пастаўленых задач і вызначыць напрамкі далейшай працы.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Шубскі адзначыў, што невыкананне пастаўленых задач расцэньвае як недысцыплінаванасць. Зрэшты, у кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і іх калектываў ёсць усе шансы вярнуць рэпутацыю адказных і надзейных работнікаў – для гэтага трэба выканаць тыя абавязацельствы, якія былі агучаны кіраўніком раёна.

Завяршылася пасяджэнне выканкама ўрачыста. За добрасумленную і плённую працу па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сацыяльна-працоўнай сферы і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работніка сацыяльнай абароны ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Кацярына Баравік, начальнік аддзела прызначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Глыбоцкага райвыканкама.

Узнагароду Кацярыне Міхайлаўне уручыў старшыня райвыканкама Аляксандр Шубскі.