Состоялся семинар для актива республиканского общественного объединения «Белая Русь»

Адбыўся семінар для актыву рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»

Дэлегатка Усебеларускага народнага сходу Таццяна Корнілавіч, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Глыбоцкага райвыканкама, прыняла ўдзел у рабоце семінара для актыву рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" у Нацыянальнай бібліятэцы, на якім былі разгледжаны пытанні інфармацыйнай, экалагічнай, навукова-тэхналагічнай бяспекі і электаральнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

У праграме семінара было прадугледжана наведванне індустрыяльнага парка "Вялікі Камень".

– Удзел у семінары стаў для мяне надзвычай важнай падзеяй. Асаблівую каштоўнасць мела абмеркаванне пытанняў патрыятычнага, экалагічнага выхавання і інфармацыйнай культуры навучэнцаў. У ходзе мерапрыемства мы, прадстаўнікі розных рэгіёнаў, прыйшлі да адзінага меркавання: правядзенне мерапрыемстваў такога фармату дазволіць выпрацаваць канкрэтныя механізмы процідзеяння выклікам лічбавай эпохі. Толькі аб'яднаўшы намаганні, мы зможам захаваць суверэнітэт для будучага пакалення.