Сацыяльная сфера

САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА – сукупнасць галін, прадпрыемстваў, арганізацый, што непасрэдна звязаны і вызначаюць вобраз і ўзровень жыцця людзей, іх дабрабыт; спажыванне.

Да сацыяльнай сферы адносяць перш за ўсё сферу паслуг (адукацыю, культуру, ахову здароўя, сацыяльнае забеспячэнне, фізічную культуру, грамадскае харчаванне, камунальнае абслугоўванне, пасажырскі транспарт, сувязь).