Фізкультура, спорт

Сектар спорту райвыканкама

Месца знаходжання: 211793, г. Глыбокае, вул. Маскоўская, д. 8, каб. 3
Тэлефон: 8 (02156) 5 79 67
Эл.адрас: glubokoe_sport@rik.vitebsk.by

Афіцыйны сайт: http://sportglubokoe.vitebsk.by/sektor.html

Загадчык сектара
Зевалiч Таццяна Тадэушаўна
Тэлефон: 8 (02156) 5 79 67

Асабісты прыём грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў:
кожны панядзелак з 8.00 да 13.00, каб. 3

Інспектар сектара
Разводоўская Анастасія Аляксандраўна
Тэлефон: 8 (02156) 5 79 67

Для фарміравання інфраструктуры актыўнага адпачынку, папулярызацыі здаровага ладу жыцця, прыцягнення розных катэгорый насельніцтва, асабліва сельскіх жыхароў, да пастаянных заняткаў фізічнай культурай і спортам, стварэння сістэмы рэабілітацыі і адаптацыі асоб з абмежаванымі магчымасцямі да паўнавартаснага жыцця сродкамі фізічнай культуры і спорту функцыянуе дзяржаўная ўстанова «Глыбоцкі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр».

На балансе цэнтра маецца: зала рытмічнай гімнастыкі; зала атлетычнай гімнастыкі; басейн, зала сухога плавання, сауна; хакейная скрынка ( вул. Палявая); пляцоўка шматпрофільная ( вул. Савецкая), міні-футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём ( вул. Паўночная).

Падрыхтоўку спартыўнага рэзерву для нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту ажыццяўляе Дзяржаўная спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова «Глыбоцкая раённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа».

Глыбоцкая раённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа мае ў сваім распараджэнні ўласную спартыўную базу:

стадыён на 2500 пасадачных месцаў з чатырма бегавымі дарожкамі, сучасным пакрыццём «SPURTAN», сектарамі для кідка і скачкоў;

спецыялізаваны спартыўны зала барацьбы грэка-рымскай;

спартыўны зала 36х18 м для гульняў у міні-футбол, валейбол, вялікі тэніс;

трэнажорна-спартыўны зала 48х8 м з поўным камплектам прафесійных трэнажораў, штучнай бегавой дарожкай 50 м.

міні-футбольна пляцоўка са штучным пакрыццём;

пляцоўка для пляжнага валейбола;

комплекс вулічных антывандальных трэнажораў ROMANA;

варкаут-пляцоўка.

Акрамя таго, ажыццяўляе сваю дзейнасць установа «Віцебская абласная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па цяжкай атлетыцы і боксе «Спартальянс».

У раёне функцыянуе 146 фізкультурна-спартыўных збудаванняў.

Гадавым раённым каляндарным планам прадугледжана правядзенне фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў сярод працоўных усіх галін, навучэнцаў навучальных устаноў згодна з раённым, абласным і рэспубліканскім календарамі.