Дзяржаўная маладзёжная палітыка

Дзяржаўная маладзёжная палітыка з'яўляецца складовай часткай дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця Рэспублікі Беларусь і ўяўляе сабой цэласную сістэму мер прававога, арганізацыйна-кіраўніцкага, фінансава-эканамічнага, навуковага, інфармацыйнага, кадравага характару, накіраваных на стварэнне неабходных умоў для выбару маладымі грамадзянамі свайго жыццёвага шляху, для іх адказнага ўдзелу ў жыцці і развіцці беларускай дзяржавы і грамадства. Моладзь разглядаецца як сацыяльна-ўзроставая група насельніцтва ва ўзросце да 31 года.

Маладзёжная палітыка ў Глыбоцкім раёне рэалізуецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 г. № 65-З «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі», Дзяржаўнай праграмай "Беларусь інтэлектуальная" на 2026–2030 гады і іншымі нарматыўна-прававымі актамі па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

У Глыбоцкім раёне пражывае 4712 чалавек з ліку моладзі ва ўзросце ад 14 да 31 года.

У сацыяльна-дэмаграфічных адносінах моладзь Глыбоччыны ўяўляе сабой разнастайныя групы: навучэнцы ўстаноў адукацыі і прафесійнага ліцэя, супрацоўнікі сістэмы адукацыі і аховы здароўя, сельскагаспадарчай і прамысловай галіны, малога і сярэдняга бізнесу, узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, праваахоўных органаў.

Структуры па рабоце з моладдзю

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Упраўленне па справах моладзі

220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 9

e-mail: udm_mo@mail.ru

Начальнік упраўлення – Сіманоўская Таццяна Анатольеўна, тэл. 8(017)3285907

Намеснік начальніка – Мінчанка Таццяна Уладзіміраўна, тэл. 8(017)2223738

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6

Начальнік упраўлення – Навіцкая Марына Уладзіміраўна, тэл. 8(0212)480057

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцей – Хрол Вячаслаў Васільевіч, тэл. 8(0212)426675

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі

211800, Віцебская вобласць, г. Глыбокае, вул. Леніна 42, кабінет № 23

Начальнік аддзела – Карніловіч Людміла Фёдараўна, тэл. 8(02156)25869

Дыяпазон напрамкаў работы з моладдзю даволі шырокі.

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне з'яўляецца асноватворным у рабоце з моладдзю па фарміраванні ў яе патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, прававой і палітычнай культуры, развіцця свядомага, адказнага і актыўнага імкнення да ўдзелу ў грамадскім жыцці.

На пастаянным кантролі знаходзяцца пытанні садзейнічання рэалізацыі права моладзі на працу, арганізацыі часовай занятасці моладзі ў вольны ад вучобы час, замацаванні маладых спецыялістаў у раёне.

У мэтах дзяржаўнай падтрымкі адоранай і таленавітай моладзі, а таксама выяўлення таленавітай моладзі, стварэння ўмоў для прафесійнага станаўлення і развіцця творчых здольнасцей, прыцягнення да інтэлектуальных відаў дзейнасці праводзяцца шматлікія фестывалі, конкурсы, круглыя сталы, канферэнцыі, сустрэчы, рэалізуюцца шматлікія праекты.

Садзейнічанне фарміраванню здаровага ладу жыцця, папярэджанне п'янства, наркаманіі, правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі – з'яўляецца яшчэ адным напрамкам рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

Для аказання дзяржаўнай падтрымкі маладым сем'ям робіцца ўпор на прапаганду культуры сямейных адносін, здаровага ладу жыцця, умацаванне сямейных традыцый і сувязі пакаленняў, стварэнне спрыяльных умоў для выхавання дзяцей.

Садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на аб'яднанне. Важным напрамкам дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з'яўляецца развіццё сацыяльнай актыўнасці моладзі, грамадзянскай самасвядомасці праз яе ўдзел у дзейнасці маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў.

Адной з ключавых мэт маладзёжнай палітыкі з'яўляецца садзейнічанне развіццю і рэалізацыі маладзёжных грамадска-значных ініцыятыў.

Інфармацыйнае забеспячэнне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі  знаходзіць сваё адлюстраванне на старонках раённай газеты «Веснік Глыбоччыны», на сайце раённай газеты, у Telegram "Маладое пакаленне. Глыбокае", ВК "Моладзь Глыбоччыны.