Раённая арганізацыя ГА «БРСМ»

ГЛУБОЦКАЯ РАЁННАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ГА «БРСМ»

Першы сакратар Глубокскага РК ГА «БРСМ»

Другі сакратар Глубокскага РК ГА «БРСМ» Гуменнік Анжаліка Сяргееўна

Наш адрас:

вул. Леніна, д.18, 2 паверх

г. Глыбокае, 211793

Тэл.: 8 (02156) 5 59 78

vk: https://vk.com/brsm_glubokoe

Instagram: https://www.instagram.com/brsm_glubokoe

Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з'яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі, Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 6 верасня 2002 г. на аб'яднальным з'ездзе.
Глубокская раённая арганізацыя ГА «БРСМ» дзейнічае на падставе Статута, мае сваю сімволіку.
Членам ГА «БРСМ» можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асоба без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА «БРСМ».
У кожнага з нас ёсць ідэі, задумы, творчыя планы. Рэалізаваць іх можна са сваімі аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі зацікаўленымі людзьмі (равеснікамі, прадстаўнікамі старэйшага пакалення, экспертамі, прадстаўнікамі ўлады), даведацца, што ён можа зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў.
БРСМ аб'ядноўвае сотні тысяч юнакоў і дзяўчат і гатовы падтрымаць усе крэатыўныя ідэі, дапамагчы рэалізаваць вашы таленты і здольнасці, каб натхненне прынесла плён, а праца – задавальненне і радасць! Калі ты лічыш, што здольны на больш – будзь з намі! Мы – адна каманда! Ад нашых спраў, ідэй і інтарэсаў залежыць заўтрашні дзень арганізацыі. Мы запрашаем у сваю каманду ўсіх, хто хоча зрабіць навакольны свет ярчэй; усіх, у каго шмат займальных ідэй; усіх, хто гатовы да новых уражанняў і адкрыццяў; усіх, хто ўмее марыць і хоча быць карысным.
Сёння БРСМ і кампанія Autоhelp запрашаюць цябе ўключыцца ў сумесную праграму «Маладзёжны білет – твая сацыяльная падтрымка!» Зацікавіліся? Уся інфармацыя на сайце.

Па стане на 1 студзеня 2025 года Глыбоцкая раённая арганізацыя аб'ядноўвае 1030 чалавек.

Мы ўпэўнены: гэты год будзе напоўнены добрымі і запамінальнымі справамі, святамі і падарожжамі, захапляючымі паходамі, пазнавальнымі гульнямі, займальнымі конкурсамі. Вы зможаце прыняць актыўны ўдзел у творчых праектах, акцыях, спартыўных праграмах, маладзёжных форумах і іншых мерапрыемствах, арганізаваных Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Мы чакаем кожнага з вас у пярвічных арганізацыях устаноў адукацыі, арганізацый і прадпрыемстваў!