Аддзел па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама

211793, г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
факс: 8 (02156) 2-58-76, эл. адрас: glub_obrazovanie@rik.vitebsk.by

Інтэрнэт-сайт аддзела: rooglub.gov.by

Начальнік – Гаўрылава Таццяна Вячаславаўна
тэл. 8 (02156) 2-58-61

Прыёмная – тэл. 8 (02156) 2-58-76

Асабісты прыём
Чацвер: з 8.00 да 13.00, каб.65


У раёне функцыяніруе 25 устаноў адукацыі, у тым ліку: гімназія, 15 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 6 устаноў дашкольнай адукацыі, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Цэнтр дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Глыбоцкага раёна», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Глыбоцкага раёна». Ажыццяўляе дзейнасць цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі, 2 дома сямейнага тыпу.

У 2026/2027 навучальным годзе колькасць навучэнцаў складае 4510.

На базе ўстаноў адукацыі створана 6 музеяў, адкрыта 4 інжынерна-тэхнічных цэнтра, функцыяніруюць профільныя класы і групы прафесійнай накіраванасці: педагагічнай, ваенна-патрыятычнай, аграрнай, інжынернай і медыцынскай. 6 устаноў адукацыі носяць імёны знакавых для беларускай гісторыі людзей.

Ажыццяўляецца рэалізацыя эксперыментальнага рэспубліканскага праекта «Апрабацыя мадэляў кіравання якасцю адукацыі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі» (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Глыбокае імя П.В.Сухога»). Рэспубліканскі інавацыйны праект «Укараненне мадэлі фарміравання крэатыўнага мыслення малодшых школьнікаў у кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці» рэалізуецца ў дзяржаўнай установе адукацыі «Глыбоцкая раённая гімназія», абласны – «Стварэнне і развіццё школьнай STEM-лабараторыі» – у дзяржаўнай установе адукацыі «Глыбоцкая раённая гімназія», дзяржаўнай установе адукацыі «Азярэцкая сярэдняя школа Глыбоцкага раёна», дзяржаўнай установе адукацыі «Карабаўская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Р.і.Мацеюна».

У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 4 г. Глыбокае» функцыяніруе група другога ранняга ўзросту для дзяцей ад аднаго года да двух гадоў. У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 1 г. Глыбокае «Вішнёвая казка» працуе басейн для выхаванцаў.

Для арганізацыі падвозу навучэнцаў і выхаванцаў у наяўнасці 20 аўтобусаў і аўтамабіль спецыяльны для перавозкі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.