У адпаведнасці з артыкуламі 14, 15, 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным устройстве Рэспублікі Беларусь» раённыя Саветы дэпутатаў з улікам меркавання грамадзян і адпаведных ніжэйстаячых Саветаў дэпутатаў:
уносяць у абласныя Саветы дэпутатаў прапановы па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства;
утвараюць, аб'ядноўваюць і скасоўваюць сельскія населеныя пункты;
устанаўліваюць і змяняюць межы сельскіх населеных пунктаў;
адносяць (па ўзгадненні з абласнымі Саветамі дэпутатаў) пасёлкі, вёскі, хутары да аграгарадкоў і аграгарадкі да пасёлкаў, вёсак або хутароў;
адносяць пасёлкі, вёскі да хутароў, хутары да пасёлкаў або вёсак, пасёлкі да вёсак, вёскі да пасёлкаў;
устанаўліваюць і пераносяць адміністрацыйныя цэнтры сельсаветаў.
Гарадскія (акрамя Мінскага гарадскога), пасялковыя і сельскія Саветы дэпутатаў з улікам меркавання грамадзян уносяць у вышэйстаячыя Саветы дэпутатаў прапановы па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства.
Грамадзяне ў сферы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства маюць права:
выказваць меркаванні па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства;
уносіць прапановы аб утварэнні, аб'яднанні і скасаванні адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак, устанаўленні і змяненні іх межаў, устанаўленні і пераносе адміністрацыйных цэнтраў і па іншых пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства ў дзяржаўныя органы, пазначаныя ў артыкулах 12–15 названага Закона;
удзельнічаць у разглядзе пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства, якія закранаюць іх правы і законныя інтарэсы, шляхам звароту ў дзяржаўныя органы (арганізацыі), удзелу ў мясцовых рэферэндумах, сходах, іншых формах прамога ўдзелу ў дзяржаўных і грамадскіх справах, а таксама праз грамадскія аб'яднанні ў адпаведнасці з заканадаўствам;
ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам.
Вывучэнне меркавання грамадзян па гэтых пытаннях ажыццяўляецца шляхам правядзення грамадскага абмеркавання.
У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2011 г. № 687 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці», вызначаецца парадак правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. Грамадскаму абмеркаванню ў адпаведнасці з указаным палажэннем падлягаюць горадабудаўнічыя праекты, праектная дакументацыя і іншая дакументацыя, пазначаныя ў пунктах 19 і 23 указанага палажэння.
Грамадскае абмеркаванне праводзіцца ў формах:
інфармавання фізічных і юрыдычных асоб і аналізу грамадскай думкі;
работы камісіі па грамадскім абмеркаванні.
Арганізатар грамадскага абмеркавання – абласны, раённы, гарадскі, пасёлкавы, сельскі выканаўчы камітэт, мясцовая адміністрацыя раёна ў горадзе.
У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, экалагічных дакладаў па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2016 г. № 458 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, экалагічных дакладаў па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў і ўнясенні змен і дапаўнення ў некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь», вызначаецца парадак арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, экалагічных дакладаў па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, за выключэннем грамадскіх абмеркаванняў праектаў канцэпцый, праграм, планаў, схем у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, парадак правядзення якіх прадугледжаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, а таксама парадак уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў.
Арганізатарамі грамадскіх абмеркаванняў выступаюць:
па праектах праграмных дакументаў – дзяржаўны орган, які прымае такія рашэнні, або вызначаная ім ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку арганізацыя;
па праектах нарматыўных прававых актаў – суб'ект нарматворчай ініцыятывы, які ажыццявіў падрыхтоўку праекта нарматыўнага прававога акта;
па праектах рашэнняў аб выдачы дазволаў – мясцовы выканаўчы і распарадчы орган;
па экалагічных дакладах па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы – мясцовыя Саветы дэпутатаў, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, тэрыторыі якіх могуць закранацца пры рэалізацыі дзяржаўных, рэгіянальных і галіновых стратэгій, праграм, горадабудаўнічых праектаў, сумесна з дзяржаўным органам, які плануе распрацоўку праектаў дзяржаўных, рэгіянальных і галіновых стратэгій, праграм, горадабудаўнічых праектаў, і пры ўдзеле праектнай арганізацыі;
па справаздачах аб ацэнцыi ўздзеяння на навакольнае асяроддзе – мясцовыя Саветы дэпутатаў, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, на тэрыторыі якіх плануецца рэалізацыя гаспадарчай і іншай дзейнасці і тэрыторыі якіх закранаюцца ў выніку яе рэалізацыі, сумесна з заказчыкам плануючай гаспадарчай і іншай дзейнасці.
У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку выдачы дазволаў на выдаленне аб'ектаў расліннага свету і дазволаў на перасадку аб'ектаў расліннага свету, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2011 г. № 1426 «Аб некаторых пытаннях абыходжання з аб'ектамі расліннага свету», вызначаецца парадак выдачы дазволаў на выдаленне аб'ектаў расліннага свету і дазволаў на перасадку аб'ектаў расліннага свету.
Пры плануючым выдаленні, перасадцы дрэў, кустоўяў у населеных пунктах мясцовы выканаўчы і распарадчы орган на працягу 10 каляндарных дзён з дня атрымання ад упаўнаважанай арганізацыі заключэння забяспечвае правядзенне грамадскага абмеркавання праекта рашэння аб выдачы дазволу на выдаленне, дазволу на перасадку ў парадку, які ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
- Грамадскае абмеркаванне экалагічнай справаздачы стратэгічнай экалагічнай ацэнкі горадабудаўнічага праекта «Схема азелянення тэрыторый агульнага карыстання г. Глыбокае»
- Грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва аб'екта «Узвядзенне дома сямейнага тыпу па адрасе: Глыбоцкі раён, Удзелаўскі сельсавет, в. Петрунова»
- Даведка па выніках высвятлення меркавання грамадзян па пытанні змянення межаў населеных пунктаў Глыбоцкага раёна
- Грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Узвядзенне ачышчальных збудаванняў па адрасе: г. Глыбокае, вул. Маскоўская, д.81
- Грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Узвядзенне пляцоўкі па зборы і перапрацоўцы будаўнічых адходаў па адрасе: Віцебская обл., Глыбоцкі р-н, Падсвільскі с/с, гп Падсвілле, вул. Савецкая, 83»
- Паведамленне аб высвятленні меркавання па пытанні змены межаў населеных пунктаў і стварэння новых у Глыбоцкім раёне
- «Грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва аб'екта «Узвядзенне 40 кватэрнага жылога дома ў г. Глыбокае, вул. Савецкая, 252»
- Грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва аб'екта «Узвядзенне двух кароўнікаў і даільна-малочнага блока на МТФ «Удзела» Унітарнага прадпрыемства «За Радзіму» паблізу аг. Удзела Глыбоцкага раёна
- Грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце "Узвядзенне базавай станцыі ў г.п. Падсвілле, Глыбоцкага раёна, Віцебскай вобласці"
- Грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі праекта «Уладкаванне аўтамабільнай мыйні ў РУ «Глыбокаегаз»
- Вывучаем грамадскае меркаванне
- Грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі праекта «Будаўніцтва будынка аварыйна-дыспетчарскай службы РУ «Глыбокаегаз», размешчанага па адрасе: г. Глыбокае, зав. Ф. Энгельса, 2»
- Вывучэнне грамадскага меркавання па пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаванняn Глыбоцкага раёна
- Грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта будаўніцтва «Завод па перапрацоўцы торфу і вытворчасці грунтаў, тарфяных сумесей і субстратаў у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці»
- Грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта будаўніцтваn«Завод па перапрацоўцы торфу і вытворчасці грунтаў, тарфяных сумесей і субстратаў у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці»
- Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта агульнага планавання «Генеральны план, сумяшчальны з дэталёвым планам г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна»
- Паведамленне аб правядзенні грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта агульнага планавання «Схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Глыбоцкага раёна»
- Грамадскае абмеркаванне экалагічнай справаздачы па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы горадабудаўнічага праекта агульнага планавання "Схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Глыбоцкага раёна"
- Апавяшчэнне аб правядзенні грамадскага абмеркавання заявы на атрыманне комплекснага прыродаахоўнага дазволу на эксплуатацыю аб'екта "Унітарнае вытворчае прадпрыемства "Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат"
- Апавяшчэнне аб грамадскіх абмеркаваннях «Правядзенне ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) планаванай дзейнасці па аптымізацыі гідралагічнага рэжыму заказніка «Сервеч»
- Грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта «40-кватэрны жылы дом у г. Глыбокае, вул. Леніна, 133А
- Грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта «Дэтальны план індывідуальнай жылой забудовы ў раёне вул. Шмырова ў г. Глыбокае»
- Грамадскае абмеркаванне па справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Спецыялізаванае збудаванне сувязі. Базавая станцыя ў в. Празарокі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці»
- Грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта будаўніцтва «Будаўніцтва будынка аддзела прымусовага выканання Глыбоцкага раёна»
- Грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта агульнага планавання «Дэтальны план квартала шматкватэрнай жылой забудовы ў раёне вул. Астроўскага ў г. Глыбокае»
- Грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Стварэнне ўчастка па ачыстцы маслаў па адрасе: Віцебская вобласць, г. Глыбокае, вул. Маскоўская, 129Б»
- Паведамленне аб грамадскіх слуханнях справаздачы аб ацэнцы на навакольнае асяроддзе (ААН) планах гаспадарчай дзейнасці па аб'екце «Мадэрнізацыя Падсвільскага вінзавода ў Падсвільскі камбінат»
- Грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Завод па перапрацоўцы торфу і вытворчасці грунтаў, тарфяных сумесяў і субстратаў у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці»
- Грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Стварэнне ўчастка па ачыстцы маслаў па адрасе: Віцебская вобласць, г.nГлыбокае, вул. Маскоўская, 129Б»
- Грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Базавая станцыя ў г.п. Падсвілле, Глыбоцкага раёна, Віцебскай вобласці
- Грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта «60-кватэрны жылы дом у г. Глыбокае, вул. Леніна, 139Б
- Грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта агульнага планавання «Генеральны план в. Мярэцкія Глыбоцкага раёна з дэталёвым планам квартала індывідуальнай жылой забудовы»
- Публічнае абмеркаванне праекта пастановы патрабаванняў да эксплуатацыі надзіманых атракцыёнаў
- Грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі па аб'екце «60-кватэрны жылы дом у г. Глыбокае, вул. Леніна, 139Б»
- Грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Будаўніцтва ВЛ-110 кВ Паставы 330 – Міёры з рэканструкцыяй ПС 35/10 кВ «Курылавічы» і ПС 110/35/10 кВ «Шаркаўшчына» ў Пастаўскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім, Мёрскім раёнах Віцебскай вобласці»
- Папярэдняе інфармаванне грамадзян і юрыдычных асоб аб планаванай гаспадарчай дзейнасці па аб'екце «Будаўніцтва ВЛ-110 кВ Паставы 330 – Міёры з рэканструкцыяй ПС 35/10 кВ «Курылавічы» і ПС 110/35/10 кВ «Шаркаўшчына» ў Пастаўскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім, Мёрскім раёнах Віцебскай вобласці»
- Грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва аб'екта "Узвядзенне малочнатаварнай фермы паблізу аг. Мярэцкія Глыбоцкага раёна"