Аб выніках разгляду меркавання грамадзян па пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Глыбоцкага раёна
Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэтам (далей – райвыканкам) у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Рэспублікі Беларусь», Палажэннем аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г. № 623 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь», было размешчана паведамленне аб вывучэнні грамадскага меркавання па пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Глыбоцкага раёна ў газеце «Веснік Глыбоччыны» і на афіцыйным інтэрнэт-сайце Глыбоцкага райвыканкама 16 лістапада 2021 г.
Грамадзяне, на працягу месяца з 16 лістапада па 16 снежня 2021 г. мелі магчымасць выказваць меркаванне па пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Глыбоцкага раёна шляхам падачы прапаноў у пісьмовай форме на адрас Глыбоцкага райвыканкама альбо адпраўлення прапаноў у электронным выглядзе на адрас электроннай пошты Глыбоцкага райвыканкама, размешчанага на афіцыйным інтэрнэт-сайце райвыканкама. Падрабязную інфармацыю аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Глыбоцкага раёна можна было атрымаць у аддзеле землеўпарадкавання Глыбоцкага райвыканкама.
За ўказаны перыяд прапаноў у пісьмовай форме на адрас Глыбоцкага райвыканкама і ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты райвыканкама не паступала.
Неабходнасць у карэкціроўцы прапановы па пытанні змены мяжы горада Глыбокае адсутнічае.