Вывучэнне грамадскага меркавання па пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Глыбоцкага раёна
Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!
Глыбоцкі райвыканкам вывучае грамадскае меркаванне
па пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання
Глыбоцкага раёна
У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г. № 623 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змен і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь», а таксама ў сувязі з абнаўленнем зямельна-інфармацыйнай сістэмы Глыбоцкага раёна, Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт вывучае грамадскае меркаванне па пытанні змены межаў сельскіх населеных пунктаў згодна з дадаткам 1.
Падрабязную інфармацыю аб межах сельскіх населеных пунктаў Глыбоцкага раёна можна атрымаць у аддзеле землеўпарадкавання Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта (г. Глыбокае, вул. Леніна, д. 42, тэл. 8-02156-2-59-98).
У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Рэспублікі Беларусь» грамадзяне маюць права выказаць сваё меркаванне па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Глыбоцкага раёна.
Меркаванні грамадзян прымаюцца на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення ў сродках масавай інфармацыі і яго размяшчэння ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт у пісьмовай форме па адрасе: 211793, г. Глыбокае, вул. Леніна, д. 42 (з паметкай вывучэнне меркавання грамадзян), у электроннай форме па адрасе: rikglubpriem@vitebsk.by на афіцыйны сайт Глыбоцкага райвыканкама.
Меркаванні грамадзян, накіраваныя з парушэннем формы і тэрмінаў, разгляду не падлягаюць.