ПАВЕДАМЛЕННЕ
аб высвятленні меркавання па пытанні змянення межаў населеных пунктаў і стварэнні новых у Глыбоцкім раёне
Паважаныя жыхары Глыбоцкага раёна!
Глыбоцкі райвыканкам вывучае грамадскае меркаванне па пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Глыбоцкага раёна
У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркавання грамадзян мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г. №623 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь», Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт вывучае грамадскае меркаванне па пытаннях змянення межаў населеных пунктаў Глыбоцкага раёна і стварэнні новага населенага пункта (хутар Ізумрудны) у Глыбоцкім раёне.
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што ўзнікла неабходнасць змянення межаў некаторых населеных пунктаў Глыбоцкага раёна з мэтай афармлення праваўстаноўчых дакументаў на зямельныя ўчасткі грамадзянам.
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт паведамляе аб неабходнасці дзяржаўнай рэгістрацыі змянення межаў наступных населеных пунктаў Глыбоцкага раёна:
Удзелаўскі сельсавет: в. Сапеліна;
Узрэчскі сельсавет: в. Нарушова;
Азярацкі сельсавет: аг. Марцэбыліна;
Азярацкі сельсавет: в.Мушкат;
Псуеўскі сельсавет: х. Новая Псуя;
Празароцкі сельсавет: в. Сахновічы;
Залескі сельсавет: в. Залессе.
Акрамя таго, Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў прапануе ўтварыць населены пункт – хутар Ізумрудны, размешчаны паблізу дзеючага дзіцячага аздараўленчага лагера «Ізумрудны» у Зябкаўскім сельсавеце Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
У адпаведнасці з трэцім абзацам артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным устройстве Рэспублікі Беларусь" грамадзяне могуць выказаць свае прапановы па ўсталяванні межаў вышэйназваных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення ў сродках масавай інфармацыі і яго размяшчэння ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.
Азнаёміцца з матэрыяламі па ўсталяванні і змяненні межаў населеных пунктаў Глыбоцкага раёна можна ў працоўныя дні з 8-00 да 13-00 і з 14-00 да 17-00 па адрасе: г. Глыбокае, вул. Леніна, 42, 2-гі паверх, каб. 15.
Прапановы грамадзян па ўсталяванні межаў вышэйназваных населеных пунктаў прымаюцца ў пісьмовай форме па адрасе: 211800, г. Глыбокае, вул. Леніна, 42, у электроннай форме па адрасах: /ruили t2215@rik.vitebsk.by (аддзел землеўпарадкавання).
Прапановы грамадзян, накіраваныя з парушэннем формы і тэрмінаў, разгляду не падлягаюць.
Кантактныя тэлефоны: аддзела землеўпарадкавання Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта 8 (02156) 2 57 30, 8 (02156) 2 59 98.