Ахова працы

Канстанцінава Таццяна Мікалаеўна – намеснік старшыні выканаўчага камітэта, які курыруе пытанні аховы працы.

Тэлефон (8 02156) 2-58-48

Баравік Алена Уладзіміраўна – начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Тэлефон (8 02156) 2 57 86

Сабыніч Расціслаў Генадзевіч – галоўны спецыяліст аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Тэлефон (8 02156) 5 62 50

Ахова працы – была і застаецца найважнейшай сацыяльна-эканамічнай праблемай, якая патрабуе да сябе пастаяннай увагі з боку дзяржавы, працадаўцаў і аб'яднанняў работнікаў. Ахова працы жыццёва неабходная і работніку, і працадаўцу, і грамадству ў цэлым. Дасягнуць поспеху ў пастаяннай, цяжкай і карпатлівай працы дзеля захавання жыцця, здароўя і працаздольнасці работніка на кожным працоўным месцы можна толькі аб'яднаўшы намаганні працадаўцаў і работнікаў. Менавіта з гэтай пазіцыі павінна будавацца рэальная дзейнасць пры арганізацыі працы па ахове працы на ўзроўні працадаўцы. Работнікі павінны выконваць патрабаванні аховы працы і выконваць абавязкі, устаноўленыя заканадаўствам і нарматыўнымі патрабаваннямі аховы працы.

Ахова працы для работніка – адзіны спосаб захаваць сваё самае галоўнае багацце – жыццё, здароўе і працаздольнасць. Яна павінна быць неад'емнай і строга выконваемай часткай яго працоўных абавязкаў. На жаль, у рэальнасці часта сутыкаемся з абыякавасцю работнікаў да сваёй долі, з нізкім узроўнем культуры вытворчых адносін. Добра вядома, што праца ў бяспечных і здаровых умовах на працоўных месцах патрабуе дастатковага запасу ведаў і ўменняў па сучасных метадах арганізацыі бяспечнай працы. Павышэнне ўзроўню ведаў кіраўнікоў і іх намеснікаў, спецыялістаў і работнікаў – гэта галоўнае рашэнне шэрагу праблем, звязаных з пытаннямі.