Саветы для бацькоў

Парады для бацькоў

6 мая 2020

Нават маленькае дзіця лёгка запамінае лічбы. Вывучыце з ім нумар 101. Растлумачце, што па гэтым нумары можна тэлефанаваць не толькі, калі пачаўся пажар. Набраўшы 101, можна паведаміць пра любую небяспеку, а дыспетчар аператыўна перадасць інфармацыю ў патрэбную экстранную службу.

Таксама дзеці павінны ведаць на памяць нумары тэлефонаў бацькоў, бабуль і дзядуляў, сяброў сям'і, каб у выпадку небяспекі папярэдзіць сваякоў ці знаёмых. Можна зрабіць памятку з гэтымі нумарамі тэлефонаў і павесіць іх на бачным месцы.

Сыходзячы з дома, хавайце запалкі, запальніцы, выключайце электрапрыборы.

Як мага часцей паўтарайце дзіцяці правілы бяспекі. Уладкуйце яму экзамен на веданне гэтых правілаў. Калі вы заўважылі, што дзіця грэбуе якімі-небудзь з іх, старанна разбярыце з ім памылкі, растлумачце, чым яны могуць пагражаць.

Заўсёды самі выконвайце правілы бяспекі. Гледзячы на вас, дзіця будзе вучыцца бяспечным паводзінам у побыце. Калі ж ён заўважыць вашае грэбаванне правіламі бяспекі, то і сам стане імі грэбаваць.