Саветы ад МНС

Парады ад МНС

7 красавіка 2023

У аператыўнай зводцы ратавальнікаў фіксуюцца першыя пажары сухой расліннасці: ужо гарэла трава на палях у паўднёвых раёнах вобласці. Пасля зімы людзі пачынаюць уборку падворкаў і агародаў, і адным з абавязковых мерапрыемстваў пры гэтым становіцца спальванне смецця. Штогод з-за кінутых без нагляду вогнішчаў і выпальвання сухой травы на корані гараць жылыя дамы, лазні, хлеў. Часам - цэлыя вёскі. 

Класічная карціна: грамадзянін выпальвае смецце на падворку, пакідае вогнішча ненадоўга. Секунды – і агонь бяжыць да дома. Невялікае вогнішча ператвараецца ў разбуральную стыхію. У спробах патушыць полымя штогод дзясяткі чалавек у краіне атрымліваюць апёкі, ёсць і выпадкі гібелі. Пажары ж на палях нясуць вялікую шкоду экалогіі, могуць стаць прычынай лясных пажараў або пагражаць цэлай вёсцы. 

Для таго, каб пазбегнуць пажару па прычыне выпальвання сухой расліннасці, ратавальнікі рэкамендуюць выконваць наступныя правілы:

1. Ні ў якім выпадку не паліце траву. Акрамя таго, што гэта шкодна для раслін і жывёл, палы могуць быць небяспечныя і для чалавека. Не пакідайце палаючы агонь без нагляду. Старанна тушыце недакуркі і запалкі перад тым, як выкінуць іх;

2. Калі вы заўважылі пажар – не праходзьце міма. Траву, якая пачынае гарэць, Вы зможаце патушыць самастойна. Пры тушэнні падручнымі сродкамі можна збіваць полымя з кромкі пажару вязанкай прутоў або галінак лісцевых дрэў, альбо ж закідаць кромку пажару пяском;

3. Патушыўшы пажар, не сыходзьце да таго часу, пакуль не пераканаецеся, што агонь не разгарыцца зноў;

4. Калі ж Вы разумееце, што самастойна патушыць полымя не атрымаецца, неадкладна паведаміце аб тым, што здарылася, па тэлефоне 101 або 112 і паспрабуйце як мага хутчэй пакінуць месца пажару.