Сумесная праца па забеспячэнні бяспекі на вадзе
28 чэрвеня 2022
15 чэрвеня 2022 года работнікамі МНС ажыццёўлена каардынацыя працы па забеспячэнні бяспекі на вадзе.
15 чэрвеня 2022 года работнікамі МНС ажыццёўлена каардынацыя працы па забеспячэнні бяспекі на вадзе.
Прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Вячаслаў Кабачэўскі сумесна з работнікамі Глыбоцкага раённага аддзела па НС наведалі выратавальную станцыю на возеры «Мушкат» і выратавальны пост на возеры «Беглец» у горадзе Глыбокае.
Праведзена сустрэча са старшынёй раённага таварыства выратавання на водах, падчас якой абмяркоўваліся пытанні дзейнасці працы ў частцы прафілактыкі забеспячэння бяспекі на водных аб'ектах Глыбоцкага раёна.
Работнікамі АСВОД прадэманстравана іх аснашчэнне і навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі пры розных надзвычайных сітуацыях.
Паважаныя грамадзяне! Лета - гэта пажаранебяспечны перыяд, і для пажару ў лясным масіве часам дастаткова найдрабнейшай дробязі ў выглядзе маленькай іскры. МНС папярэджвае: выконвайце правілы пажарнай бяспекі пры адпачынку на прыродзе.