Сумесная праца па пытаннях захавання здароўя і бяспекі дзяцей

Сумесная работа па пытаннях захавання здароўя і бяспекі дзяцей

14 чэрвеня 2022

Начальнік Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіль Завадскі прыняў удзел у мерапрыемствах – 10 гадоў летняму аздараўленчаму лагеру «Раднічок».

Начальнік Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіль Завадскі прыняў удзел у мерапрыемствах – 10 гадоў летняму аздараўленчаму лагеру «Раднічок».

У сувязі з урачыстай датай, у першы дзень першай змены, падзяліць гэту радасць з дзецьмі прыехалі кіраўніцтва раёна, кіраўнікі Глыбоцкага РАНС і РАУС, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Работнікі лагера прымалі ад ганаровых гасцей віншаванні і падарункі. Галоўны ратавальнік раёна пажадаў калектыву поспехаў, удасканалення і ўручыў памятныя сувеніры, а дзецям – добра адпачыць, знайсці новых сяброў, правесці час весела, а галоўнае бяспечна. Бо традыцыйна адна са змен лагера, так і называецца «Бяспечнае дзяцінства», на якой ратавальнікі Глыбоччыны ва ўзаемадзеянні з іншымі службамі праводзяць з дзецьмі заняткі, гульні, конкурсы, квэсты па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

У сваю чаргу, начальнік аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Гаўрылава ўручыла падзяку Глыбоцкаму раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях за супрацоўніцтва і ўзаемаразуменне ў сумеснай рабоце па арганізацыі летняга адпачынку дзяцей.

На памяць аб урачыстай падзеі ўдзельнікі пасадзілі алею з клёнаў і запалілі вогнішча сяброўства. Дзецям у гонар свята дастаўся смачны салодкі торт.