Ратавальнікі ў гасцях у малоганят
6 чэрвеня 2022
У рамках акцыі «Вакацыі без дыму і агню» ратавальнікі правялі мерапрыемствы па бяспецы жыццядзейнасці з дзецьмі са сярэдняй школы №1 горада Глыбокае.
У рамках акцыі «Вакацыі без дыму і агню» ратавальнікі правялі мерапрыемствы па бяспецы жыццядзейнасці з дзецьмі са сярэдняй школы №1 горада Глыбокае.
Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту работнікі МНС падрыхтавалі забаўляльную праграму, на якой дзяўчынкі і хлопчыкі з радасцю дзяліліся сваімі ведамі. Яны расказалі ратавальнікам, што яны ведаюць пра пажарную службу, чым займаюцца пажарныя і як ім патэлефанаваць у выпадку пажару. Пасля чаго работнікі МНС прапанавалі малышам у гульнявой форме адпрацаваць навыкі выкліку службы выратавання на прыкладзе няшчасных выпадкаў гераіні коткі Дашы, якая ўвесь час трапляе ў надзвычайныя сітуацыі. Работнік МНС расказаў дзецям, як ратавальнікі тушаць пажары і ратуюць людзей.
У завяршэнні мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю ад МНС.
Паважаныя бацькі! Навучыце сваіх дзяцей правілам бяспекі і ўменням дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, выклікаць ратавальнікаў і дапамагаць людзям, якія трапілі ў бяду. Памятайце, зрабіць дзяцінства сваіх малышоў бяспечным – Ваша клопат.