Спецыяльная праграма «МАК»

Спецыяльная праграма «МАК»

23 чэрвеня 2023

Не выклікае сумневаў, што праблема наркаманіі хвалюе кожнага і выклікае вялікую трывогу ў грамадстве.

Не выклікае сумневаў, што праблема наркаманіі хвалюе кожнага і выклікае вялікую трывогу ў грамадстве.

Варта заўважыць, што ад такіх наркотыкаў як гераін, метадон, курыцельных сумесяў, што ўтрымліваюць у сваім складзе псіхатропныя рэчывы (так званыя ў асяроддзі моладзі «спайсы») залежнасць можа наступіць ад аднаго прыёму. Не меншым злом з'яўляюцца і наркатычныя сродкі расліннага паходжання як марыхуана ці макавая саломка, якіх наркаманы лічаць «лёгкімі». Наіўнае зман.

У многіх жыхароў раённага цэнтра таксама ёсць прысядзібныя ўчасткі, дачы. Садаводам-аматарам неабходна яшчэ раз нагадаць, што за вырошчванне на прысядзібных участках маку і каноплі існуе адказнасць. І не важна, для асабістых мэт ці проста для прыгажосці гэтыя расліны растуць на ўчастку землеўладальніка. За незаконны пасеў або вырошчванне без мэты збыту або вырабу наркатычных сродкаў адказаць прыйдзецца па артыкуле 17.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Парушэнне названага артыкула цягне накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь. У 2022 годзе на ўчастках жыхароў Глыбоцкага раёна выяўлена 18 фактаў незаконнага пасеву і вырошчвання (росту) наркаўтрымліваючых раслін маку і каноплі, знішчана 15,2 кг раслін маку, што рос на агульнай плошчы 32 м2. Калі ж наркаўтрымліваючыя расліны вырошчваюцца з мэтай рэалізацыі або вырабу наркатычных сродкаў, то наступае адказнасць па артыкуле 329 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэта супрацьпраўнае дзеянне караецца пазбаўленнем волі да трох гадоў, а тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна альбо групай асоб, могуць карацца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў. У выпадку, калі гэта дзеянне здзейснена арганізаванай групай, у названым артыкуле прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Спадзяюся, гараджане і жыхары нашага раёна не застануцца ўбаку ад праблемы незаконнага вырошчвання наркаўтрымліваючых

раслін і акажуць садзейнічанне супрацоўнікам міліцыі. Паведамляйце аб усіх вядомых фактах росту нарказмяшчальных раслін і аб дачыненні асоб да іх незаконнага вырошчвання ў Глыбоцкі РАУС па тэлефонах: 8 (029) 597-21-74 або 102. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.

 

Старшы оперупаўнаважаны

ГНіПТЛ Глыбоцкага РАУС                                                       

В.В. Цыбульскі