Спецыяльная праграма «МАК»
3 чэрвеня 2024
Не выклікае сумневаў, што праблема наркаманіі хвалюе кожнага і выклікае вялікую трывогу ў грамадстве.
Не выклікае сумневаў, што праблема наркаманіі хвалюе кожнага і выклікае вялікую трывогу ў грамадстве.
З 1 чэрвеня па 15 верасня на тэрыторыі Глыбоцкага раёна супрацоўнікамі міліцыі ва ўзаемадзеянні з іншымі праваахоўнымі органамі будзе праводзіцца спецыяльная праграма «МАК». Асноўнай мэтай праводзімай праграмы з'яўляецца раз'ясняльная работа сярод насельніцтва аб згубных наступствах спажывання наркотыкаў, небяспецы, якую нясе ў сабе вырошчванне на прысядзібных і садовых участках раслін маку і канопляў, неабходнасці знішчэння іх пасеваў.
У многіх жыхароў Глыбоцкага раёна таксама ёсць прысядзібныя ўчасткі, дачы. Садаводам-аматарам неабходна яшчэ раз нагадаць, што за вырошчванне на прысядзібных участках маку і канопляў існуе адказнасць. І не важна, для асабістых мэт ці проста для прыгажосці гэтыя расліны растуць на ўчастку землеўладальніка. За незаконны пасеў або вырошчванне без мэты збыту або выраблення наркатычных сродкаў адказаць прыйдзецца па артыкуле 17.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Парушэнне названага артыкула цягне накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь. У 2023 годзе на ўчастках жыхароў Глыбоцкага раёна выяўлена 16 фактаў незаконнага пасеву і вырошчвання (росту) нарказмяшчальных раслін маку і канопляў, знішчана больш за 20 кг раслін маку, што раслі на агульнай плошчы 950 м². Калі ж нарказмяшчальныя расліны вырошчваюцца з мэтай рэалізацыі або вырабу наркатычных сродкаў, то наступае адказнасць па артыкуле 329 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэта супрацьпраўнае дзеянне караецца пазбаўленнем волі да трох гадоў, а тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна альбо групай асоб, могуць карацца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў. У выпадку, калі гэта дзеянне здзейснена арганізаванай групай, у дадзеным артыкуле прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Спадзяюся, гараджане і жыхары нашага раёна не застануцца
у баку ад праблемы незаконнага вырошчвання нарказмяшчальных раслін і акажуць содействие супрацоўнікам міліцыі. Паведамляйце аб усіх вядомых фактах вырошчвання нарказмяшчальных раслін і аб дачыненні асоб, да іх незаконнага вырошчвання, у Глыбоцкі РАУС па тэлефонах: 8 (029) 597-21-74 альбо 102. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.