Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал»
1 кастрычніка 2025
Паважаныя грамадзяне! З 6 па 10 кастрычніка 2025 года органамі ўнутраных спраў праводзяцца аператыўна-прафілактычныя спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Арсенал», мэтай якіх з'яўляецца папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі.
Аддзел унутраных спраў Глыбоцкага райвыканкама нагадвае, што за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых прылад і выбуховых рэчываў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да дванаццаці гадоў. Асобы, якія добраахвотна здалі незаконна захоўваемую зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Па тэлефоне «гарачай лініі» аддзела ўнутраных спраў Глыбоцкага райвыканкама «597-21-74», «3-08-59», «5-81-21» альбо па тэлефоне «102» Вы можаце паведаміць інфармацыю аб незаконна захоўваемай зброі, боепрыпасах і выбуховых рэчывах, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў». Ананімнасць гарантуем.
Загадзя ўдзячныя за супрацоўніцтва.