Специальный комплекс мероприятий «Внимание – Возраст!».

Спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага – Узрост!»

25 лютага 2026

У перыяд з 25 па 28 лютага 2026 года з мэтай папярэджання злачынстваў і правапарушэнняў у дачыненні да пажылых грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Глыбоцкага раёна і горада Глыбокае, будзе праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага – Узрост!». Мэта дадзеных мерапрыемстваў – папярэджанне злачынстваў у дачыненні да асоб сталага ўзросту, а таксама ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне асабістай і маёмаснай бяспекі дадзенай катэгорыі грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Глыбоцкага раёна і горада Глыбокае.