Стартуе рэспубліканская акцыя «Бяспечныя канікулы»
22 мая 2025
Якім павінна быць лета? Формула ідэальнага лета простая і незамысловатая: лета павінна быць сонечным, смачным, вясёлым, паветраным і самае галоўнае - БЯСПЕЧНЫМ.
Хто больш за ўсё падвяргаецца рызыцы трапляння ў НС у летні перыяд? Вядома, дзеці. Бо падчас канікул большую частку часу яны прадастаўлены самі сабе. Як вынік - значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячай сваволі з агнём, а таксама гібелі дзяцей на вадаёмах.
Каб летнія канікулы для дзяцей прайшлі без надзвычайных сітуацый і не былі азмрочаны трагічнымі падзеямі, работнікі МНС правядуць рэспубліканскую інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію «Бяспечныя канікулы» і напоўняць вольны час рабят мноствам карысных мерапрыемстваў. Кампанія пройдзе з 1 чэрвеня па 30 жніўня ва ўсіх кутках Беларусі ў аздараўленчых і прышкольных лагерах. Яе мэта – папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячай сваволі з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей, навучанне правілам паводзін на вадаёмах.
У кожную лагерную летнюю змену ў госці да рабят, якія адпачываюць, будуць прыязджаць ратавальнікі, каб унесці нотку бяспекі ў звыклы вольны час рабят.
Работнікі прапаганды МНС прапануюць рабятам не проста «ўрокі бяспекі», а максімальна сучасныя і займальныя мерапрыемствы: агульналагерная гульня «Краіна бяспекі», розныя квізы па паводзінах на вадзе і пажарнай бяспецы, майстар-класы, віктарыны, экскурсіі па цэнтрах бяспекі, музеях і пажарных частках, а творчыя – паўдзельнічаць з атрадам у конкурсе «Бяспечны ландшафт» або зрабіць крэатыўнае сэлфі з атрыбутамі МНС.
Будуць і выязныя актыўнасці: усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у гульні «Школа юных ратавальнікаў», якія правядуць на базе пажарных частак.
Праз розныя гульнявыя формы дзеці атрымаюць веды па АБЖ, бо яны так неабходныя, асабліва ў летні перыяд. Дапамагаць работнікам МНС у правядзенні мерапрыемстваў кампаніі будуць актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, студэнты, прадстаўнікі АСВОД, Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства.
МНС нагадвае: паважаныя бацькі, дзядулі і бабулі!
Ні ў якім разе не пакідайце дзяцей без нагляду! Не дазваляйце дзецям гуляць з агнём, трымайце запалкі і запальніцы ў недаступных месцах, не падпускайце дзяцей да вокнаў і балконаў. Нагадвайце дзецям правілы бяспечных паводзін ля вады, сачыце, каб дзіця не купалася без нагляду. Памятайце, што небяспеку ўяўляюць не толькі вадаёмы, але і калодзежы, ванны, вёдры з вадой і дэкаратыўныя сажалкі.
Захаванне жыцця і здароўя дзяцей – гэта агульная задача ўсіх дарослых! Бяспечнага Вам лета!