Статыстыка ў галіне аховы навакольнага асяроддзя

6 сакавіка 2025

Глыбоцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае аб прадстаўленні статыстычнай і ведамаснай справаздачнасці ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.

Так, Пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта ад 30.09.2022 № 90 (у рэдакцыі пастановы ад 06.11.2024 № 120) зацверджана форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-адходы (Мінпрыроды) «Справаздача аб абыходжанні з адходамі вытворчасці», і ўказанні да яе запаўнення.

Тэрмін прадстаўлення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па форме 1-адходы за 2024 год – да 30 студзеня 2025 года.

Таксама, Пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта ад 28.11.2022 № 125 (у рэдакцыі пастановы ад 11.10.2023 № 129) зацверджана форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-вада (Мінпрыроды) «Справаздача аб выкарыстанні вод», і ўказанні да яе запаўнення.

Тэрмін прадстаўлення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па форме 1-вада за 2024 год – да 10 лютага 2025 года.

Справаздачы 1-адходы, 1-вада прадстаўляюцца ў электронным выглядзе з выкарыстаннем спецыялізаванага праграмнага забеспячэння на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння "Электронны рэспандэнт".

Разам з тым, пачынаючы з 2025 года (справаздача за 2024 год) юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з выкідамі забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, на падставе дазволу на выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра (комплекснага прыродаахоўнага дазволу), абавязаны прадстаўляць ведамасную справаздачнасць аб выніках уліку ў галіне аховы атмасфернага паветра.

Ведамасная справаздачнасць прадстаўляецца замест дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-паветра (Мінпрыроды) «Справаздача аб выкідах забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц выкідаў», і ўказанні да яе запаўнення.

Справаздача прадстаўляецца ў электронным выглядзе па электроннай пошце komitet@priroda-vitebsk.gov.by, тэрмін прадстаўлення – да 25 студзеня 2025 года.

Непрадстаўленне даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці цягне адміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 24.12 КоАП.

 

Галоўны спецыяліст А.В.Гапанёнак